Сёння, 13 лютага, вучні 1 класа прынялі удзел у рэалізацыі праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” "Распакоўка па-беларуску “Беларускія тавары – наш гарачы выбар”. Дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа і адкрылі для сябе беларускія брэнды прадуктаў харчавання, якія славяцца сваёй якасцю і натуральнасцю. Сярод вядучых вытворцаў —"Савушкин продукт", "Бабушкина крынка", "Молочный мир", "Глыбокае", “Камунарка”, “Спартак”, а таксама шматлікія мясакамбінаты (напрыклад, Слонімскі і Гродзенскі). Яны прапаноўваюць шырокі асартымент малочнай, мясной і кандытарскай прадукцыі. Дзеці расказалі, якія харчовыя тавары часта выбіраюць іх сем’і. Падарожжа атрымалася цікавым і цудоўным!