Вучні 3 класа ўдзельнічалі ў турніры знаўцаў беларускай мовы пад назвай "Таямніцы роднай мовы".
17 лютага вучні 3 класа ўдзельнічалі ў турніры знаўцаў беларускай мовы пад назвай "Таямніцы роднай мовы". Дзеці адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, падбіралі фразеалагізмы, успомнілі змест беларускіх казак. Вучням спадабалася адчуваць сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы!