24 лютага для вучняў 6-9 класаў ДУА "Сярэдняя школа №4 ім.П.І.Батава г.Слоніма" загадчык аддзелам па рабоце с дзецьмі і моладдзю Слонімскага раённага центра культуры Макута Вікторыя Валер'еўна правяла тэатралізаваную пазнавальную праграму "Жыве у вяках беларускае слова".
Вучні актыўна прымалі ўдзел у праграме, з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні і разважалі на зададзеную тэму.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, можна ўпэўнена сказаць аб тым што нашы дзеці з вялікай павагай ставяцца да старэйшых і шануюць нашу родную мову!